Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які дазволіць выпускнікам профільных аграрных класаў пры паступленні на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў залічвацца па выніках сумоўя без уступных выпрабаванняў, піша БелТА.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Указам таксама даюцца прэферэнцыі для асоб, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве), пры наяўнасці рэкамендацыі воінскіх часцей. Яны змогуць удзельнічаць у конкурсе на атрыманне адукацыі ў завочнай і вячэрняй формах за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама паступаць па-за конкурсам (для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі) на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці. Сярод прэферэнцый таксама паступленне па-за конкурсам (для атрымання вышэйшай адукацыі) на спецыяльнасці профілю «Ахова здароўя» пры наяўнасці сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0