У Мінску каля гандлёвага цэнтра «Дана-мол» арганізавалі масавы пікет са зборам подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. На пікеце знаходзяцца сотні людзей, пераважна моладзь.

Пікет праходзіць пад сцягамі БРСМ, ФПБ, «Белая Русь» і іншых пралукашэнкаўскіх арганізацый.

На пікеце ўключылі гучную музыку, арганізаваны гульнявыя зоны.

На пікеце прысутнічаюць прадстаўнікі дзяржаўных СМІ.

Многія ўдзельнікі пікету адмаўляюцца размаўляць з журналістамі незалежных СМІ.

У нейкі момант да журналіста Свабоды падышла група актывістаў БРСМ і сябра Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Сяргей Клішэвіч і пачалі задаваць правакацыйныя пытанні.

Фота Радыё Свабода.

Фота Радыё Свабода.

Фота Tut.by.

Фота Tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0