Фота Волі Афіцэравай
Адпаведная пастанова Саўміна і Нацбанка апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
У сельскай мясцовасці, мястэчках, тэрыторыі па-за населенымі пунктамі трымальнік банкаўскіх картак можа атрымаць наяўныя праз касавае абсталяванне, падключанае да сістэмы кантролю касавага абсталявання, з 5 чэрвеня 2020 года.
На астатняй тэрыторыі краіны — з 1 студзеня 2022 года.
Выдаваць грошы змогуць юрыдычныя асобы, ІП, што прадаюць тавары, выконваюць работы або аказваюць паслугі.
Сума наяўных у рамках адной аперацыі можа складаць не больш за 5 базавых велічынь уключна (сёння 135 рублёў).
Пастанова ўступае ў сілу з 5 чэрвеня.





