Беларуская калійная кампанія і найбуйнейшы індыйскі імпарцёр калію, кампанія IPL, падпісалі кантракт аб пастаўцы калійных угнаенняў у Індыю да канца 2020 года па цане 230 даляраў за тону на ўмовах CFR, паведаміла прэс-служба БКК.

Папярэдні кантракт, падпісаны ў кастрычніку 2019 года, быў падпісаны па цане 280 даляраў за тону CFR. Але ў пачатку года на рынку хлоркалію прыкметна ўпаў попыт, нафта прабіла дно, і падпісаны ў канцы красавіка кітайскі кантракт з коштам 220 даляраў рынак ацаніў высока.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?