Найбуйнейшая польская апазіцыйная партыя, права-цэнтрысцкая «Грамадзянская платформа» вылучыла мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага новым кандыдатам у прэзідэнты. Раней аб сваёй адмове балатавацца на пасаду кіраўніка краіны заявіла Малгажата Кідава-Блоньска, паведамляе «Польскае радыё».

Рафалу Тшаскоўскаму 48 гадоў. Нарадзіўся ў Варшаве, вывучаў міжнародныя адносіны ў сталічным універсітэце. Мае навуковую ступень кандыдата гуманітарных навук. Быў дэпутатам Еўрапарламента і Сейма Польшчы, займаў пасаду міністра адміністрацыі і лічбавых тэхналогій краіны.

Намеснік старшыні Еўрапейскай народнай партыі. У 2018 годзе ў першым туры выйграў выбары на пасаду мэра Варшавы.

Жанаты, двое дзяцей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?