Сёння ў ЦВК разглядалі заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп 10 «кандыдатаў пратэсту» Статкевіча. Было адмоўлена ў рэгістрацыі дзевяці з іх, у тым ліку Сяргею Ціханоўскаму.

Чытайце таксама:

ЦВК не зарэгістраваў першых восем чалавек з «групы Статкевіча»

«Яны правільна робяць, што баяцца». Кандыдатка ад Статкевіча пракаментавала пасяджэнне ЦВК

Кандыдатка ад Статкевіча — Ярмошынай: Я выйду ў стрым — і праз некалькі гадзін пад ЦВК будзе стаяць 200 чалавек

У якасці нагоды для адмовы была выкарыстана інфармацыя пра тое, што нібыта людзі не давалі згоды ўвайсці ў ініцыятыўную групу.

«Гэта няпраўда. Акрамя таго, Цэнтральная выбарчая камісія не мела права праводзіць праверку іх згоды», — адрэагаваў на гэта Мікалай Статкевіч.

За некалькі гадзін яго каманда сфармавала ініцыятыўную групу, усе сябры якой гатовыя пацвердзіць свой удзел вусна, пісьмова, у заяве ў судзе і на відэа.

Новыя «кандыдаты пратэсту» і тыя, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі іх груп, падаюць на рэгістрацыю ініцыятыўную групу са 170 чалавек, усе члены якой гатовыя пацвердзіць свой удзел.

Статкевіч разам з паплечнікамі зноў сабраліся каля Дома ўрада.

Статкевіч выйшаў з Цэнтральнага выбарчага камітэту і заявіў, што яго жонка Марына Адамовіч падала дакументы на рэгістрацыю і стала чарговым «кандыдатам пратэсту».

«Пытанне ўлады ў Беларусі не вырашаецца праз выбары», — у чарговы раз заявіў Статкевіч.

Марына Адамовіч

Марына Адамовіч

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?