Адна з «кандыдатаў пратэсту» Вераніка Мішчанка падчас пасяджэння Цэнтрвыбаркама рэзка абурылася дзеяннямі камісіі.

«Я выйду ў стрым — і праз некалькі гадзін пад ЦВК будзе стаяць 200 чалавек», — папярэдзіла яна членаў камісіі, якія вырашылі не рэгістраваць яе кандыдаткай.

Вераніка Мішчанка. Скрыншот з відэа hramada.org

Вераніка Мішчанка. Скрыншот з відэа hramada.org

Пазней кандыдатка падзялілася ўражаннямі з «Нашай Нівай».

«Пасля пасяджэння я ім сказала, што яны правільна робяць, што баяцца, бо рана ці позна ўсё заканчваецца. Няхай падумаюць, што іх чакае наперадзе. Ну што яны маглі адказаць? Вочы апусцілі, і ўсё», — апісвае той дыялог кандыдатка.

Жанчына дадае, што збіраецца абскарджваць пастанову ЦВК.

«Учора людзям тэлефанавалі нейкія незразумелыя дзяўчаты, пыталіся: вы запісваліся ў ініцыятыўную групу, а чаму, а навошта? Калі іх прасілі прадставіцца, яны кідалі слухаўку».

Па словах Веранікі Мішчанкі, яна з паплечнікамі цяпер фарміруе новую ініцыятыўную групу, дзе будзе толькі актыў партыі — у іх яшчэ ёсць запасныя кандыдаты. Усе званкі з ЦВК будуць запісваць і выкладаць у інтэрнэт.

«Мы, канечне, можам сабраць людзей, як учора. Але нам сказалі, што проста выклічуць АМАП і людзям дадуць суткі на падставе незаконнай акцыі», — каментуе жанчына.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?