Форма правядзення бягучай атэстацыі вызначаецца кожным факультэтам самастойна, паведамілі БелТА ў прэс-службе БДУ.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

«Сесія ў БДУ пройдзе згодна з зацверджаным графікам. Форма правядзення бягучай атэстацыі вызначаецца кафедрамі факультэтаў. Экзамен ці залік можа праводзіцца ў пісьмовай альбо вуснай форме з выкарыстаннем электронных сродкаў навучання як у аўдыторыі, так і дыстанцыйна на Адукацыйным партале БДУ», — распавялі ў прэс-службе.

Атэстацыя ў аўдыторыях пройдзе з выкананнем усіх санітарна-эпідэміялагічных рэкамендацый.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна