Для павышэння зручнасці пасажыраў Беларуская чыгунка ўкараніла ў мабільнай праграме «БЧ. Мой поезд» магчымасць аплаты за карыстанне пасцельнай бялізнай.

Паслуга прадастаўляецца па жаданні спажыўцоў пры афармленні электронных праязных дакументаў у купэйных, плацкартных вагонах і вагонах «СВ» цягнікоў міжрэгіянальных ліній.

Для аплаты за карыстанне пасцельнай бялізнай неабходна пры куплі электронных білетаў праз мабільную праграму «БЧ. Мой поезд» у раздзеле «Даныя пасажыраў» паставіць «птушку» ў адпаведным полі. У гэтым выпадку кошт гэтай паслугі ўключаецца ў кошт праезду для ўсіх месцаў у заказе.

Звесткі аб аплачанай паслузе аўтаматычна паступаюць на мабільныя тэрміналы кантролю пасадкі праваднікоў, якія выдаюць камплекты пасцельных рэчаў пасажырам пасля праверкі праязных дакументаў.

Новы функцыянал будзе даступны спажыўцам пасля абнаўлення мабільнай праграмы на іх прыладах. Афіцыйная мабільная праграма Беларускай чыгункі «БЧ. Мой поезд» даступна для бясплатнай запампоўкі карыстальнікам смартфонаў і планшэтаў на платформах Android і iOS.

Таксама ў бліжэйшы час магчымасць аплаты за карыстанне пасцельнай бялізнай будзе ўкаранёна на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?