На пасяджэнні абласнога штаба па супрацьдзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі выступіў начальнік Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі, перадае выданне «Віцьбічы». 

— Эпідэміялагічная сітуацыя на Віцебшчыне пры ўсёй стабільнасці застаецца складанай. З 1 красавіка да 12 траўня выпісана больш за 5400 пацыентаў, якія вылечыліся ад пнеўманіі. Працу распачалі 308 медыкаў, якія перанеслі каранавірусную інфекцыю, — адзначыў Вішнявецкі.

Як звяртае ўвагу TUT.BY, раней Віцебскі аблздраў паведамляў, што па стане на 11 траўня 20% медработнікаў, інфіцыраваных каранавірусам, выздаравелі, у тым ліку і ад пнеўманіі, і прыступілі да працы. Можна падлічыць, што ўсяго за перыяд распаўсюджвання інфекцыі на Віцебшчыне каранавірусам былі інфіцыраваны больш за паўтары тысячы медыкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?