Yonhap News

Yonhap News

Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын зноў знік з невядомай прычыны. На гэта звяртае ўвагу New York Post.

Ён не з'яўляўся на публіцы і не рабіў ніякіх заяў ўжо 12 дзён, адзначае выданне. «Магчыма, ён сапраўды пераразае стужкі на фабрыках (…), але мы не можам праверыць, ці сапраўдныя гэта фатаграфіі», — заявіў дарадца па нацыянальнай бяспецы ЗША Роберт О'Браэн, каментуючы апошняе з'яўленне Кім Чэн Ына на публіцы.

Пра Кім Чэн Ына не было навін з 15 красавіка, што спарадзіла шмат чутак, у тым ліку і пра сур'ёзную хваробу. Але 2 мая ў сеціве з'явіліся кадры з цырымоніі адкрыцця завода па вытворчасці угнаенняў, дзе Кім Чэн Ын ўрачыста разразае стужачку. Насуперак чуткам пра хваробу, на фота лідар КНДР выглядае здаровым.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?