У Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце зафіксавана тры выпадкі каранавіруса. У рэктараце ўніверсітэта TUT.BY распавялі, колькі яшчэ студэнтаў знаходзяцца пад падазрэннем, а таксама дзе пасялілі кантакты першага ўзроўню.

У БДАТУ ў трох чалавек пацверджаны COVID-19. Пад падазрэннем — кантакты першага ўзроўню, іх 16. Яны зараз знаходзяцца дома па месцы жыхарства або ў інтэрнатах. Пра гэта распавёў прарэктар па вучэбнай і выхаваўчай рабоце ўніверсітэта Уладзімір Пазнякоў.

— У студэнтаў, якія жывуць у інтэрнатах, цяпер няма ніводнага пацверджанага дыягназу COVID-19. 12 кантактаў першага ўзроўню ў спецыяльных блоках чакаюць вынікаў.

На час чакання ў трох інтэрнатах блокавага тыпу (№1, №4, №7) падрыхтавалі каранцінныя месцы.

— Кантакты першага ўзроўню не могуць пакідаць інтэрнаты. У блоку ёсць туалет, душ, кухонная зона — усё неабходнае для ізаляцыі. З дня на дзень студэнты чакаюць вынікаў тэсту. У кантактаў першага ўзроўню, якія здалі тэсты раней, каранавірус не пацвердзіўся, — адзначыў Уладзімір Пазнякоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна