Фота Надзеі Бужан
З 20 мая стаўка рэфінансавання зніжаецца з 8,75 да 8% гадавых, стаўка па крэдыце авернайт — з 9,75 да 9% гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт — з 7,75 да 7%.
Адпаведныя рашэнні прынятыя Праўленнем Нацбанка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 13 мая 2020 года.
8% гадавых — гэта самы нізкі ўзровень за часы незалежнасці Беларусі.





