Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) прагназуе падзенне ВУП Беларусі ў 2020 годзе на ўзроўні 5% у выніку ўплыву каранавіруснай інфекцыі, якая ўзмацніла рэцэсію і знізіла знешні і ўнутраны попыт, гаворыцца ў справаздачы ЕБРР «Рэгіянальныя эканамічныя перспектывы», якая апублікавана ў сераду, паведамляе Interfax.by.

Паводле ацэнкі экспертаў банка, эканоміка Беларусі зможа аднавіць рост да 3,5% ў 2021 годзе.

У справаздачы адзначаецца, што падзенне прамысловай вытворчасці ў Беларусі было выклікана ў пачатку года адсутнасцю нафтагазавых дамоўленасцяў з Расіяй. Гэта прывяло да збояў у працы нафтаперапрацоўчых заводаў.

Эксперты таксама адзначаюць, што падзенне цэнаў на нафту і рэцэсія ў Расіі, з якой імпартуецца 56% тавараў і на якую прыпадае 41% беларускага экспарту, аказваюць негатыўны ўплыў на макраэканамічны прагноз для Беларусі. Чакаецца, што нявызначанасць, якая цяпер расце, акажа ўплыў на ўнутраны гандаль.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна