Найстарэйшы мінскі ўніверсам «Сталічны» закрываецца. Такую інфармацыю карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» пацвердзілі ў ААТ «ЦУМ», якому ён належаў.

Універсам перададуць гораду. Далей улады сталіцы будуць распараджацца аб'ектам самі.

Падрабязнасці пра закрыццё «Сталічнага» паведамяць пазней.

«Сталічны» — найстарэйшы ўніверсам Мінска, які пачаў працу яшчэ ў 60-я гады мінулага стагоддзя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна