Але найбольш значнай падзеяй было нараджэнне дзяцей у салістак Shuma, чаму быў прысвечаны апошні альбом «Me, Mother». Абраныя песні з гэтага рэлізу гурт сыграў у студыі Belsat Music Live у фармаце Premium.

Здымкі праграмы адбыліся 15 сакавіка, на дзень народзінаў Русі, у коле сяброў і прыхільнікаў Shuma. Гэта апошняе выданне BML Premium, якое паспелі зняць з гледачамі.

На канале ў YouTube можна паслухаць музычную частку праграмы. У поўнай ж версіі, якая размешчана ў суполках у Facebook і Укантакце, удзельнікі гурта ў размове з Міраю Шульц распавядаюць пра свой першы выступ у студыі BML два гады таму, музычныя густы маленькіх дачок салістак Shuma, фемінісцкія месэджы ў беларускай фолк-музыцы, а таксама гісторыю запісу апошняга альбома.

Любы глядач BML можа выйграць прызы ад Shuma: плыткі, паштоўкі, налепкі, цішотку, а таксама два квіткі на канцэрт гурта. Іх атрымае той, хто найбольш удала перакладзе песню «Сонца» на англійскую мову. Варыянты дасылайце ў каментарах да праграмы ў YouTube.

Поўная версія тут:

УКантакце — vk.cc/atWZte

Facebook — bit.ly/shumabml

Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць. 

Падпішыцеся на канал!

Чытайце таксама:

Ганна Шаркунова стала спяваць па-беларуску і запісала кавер на Міхалка. Паглядзіце яе жывы выступ ВІДЭА

Галоўныя хіты і новае гучанне легендарнага гурта. Паслухайце жывы сэт Pomidor/OFF ВІДЭА

Паслухайце, як гучыць новая беларуская музыка. Фіналісты конкурсу «Заспявай-6» у студыі Belsat Music Live ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0