Спробы скажэння вынікаў разгрому нацызму і вырашальнага ўнёску ў яго СССР з боку ЗША выклікаюць крайняе абурэнне, заявіла МЗС Расіі.

Раней, 8 мая, адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта ў Instagram апублікавала допіс, у якім назвала пераможцамі нацызму ЗША і Вялікабрытанію.

У каментары пад відэазапісам гаворыцца: «8 мая 1945 года Амерыка і Вялікабрытанія заваявалі перамогу над нацыстамі! — Дух Амерыкі заўсёды будзе перамагаць. Урэшце менавіта так і адбываецца».

«У амерыканскіх чыноўнікаў не знайшлося адвагі і жадання хоць паўсловам аддаць належнае бясспрэчнай ролі і каласальным несувымерным ахвярам, якія панеслі тады Чырвоная Армія і савецкі народ у імя ўсяго чалавецтва», — адрэагавала Расія.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?