Міліцыя ўгледзела ў яго дзеяннях парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, суд з гэтым пагадзіўся, піша Брэсцкая газета.
У судзе Ленінскага раёна Брэста 7 мая прайшоў працэс па адміністрацыйнай справе Андрэя Неўдаха, які ў мінулую нядзелю нёс сцяг горада падчас акцыі пратэсту.
Нагадаем, адразу пасля заканчэння акцыі яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі і павезлі ў пастарунак. На мужчыну склалі пратакол па артыкуле 23.34 КаАП за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.
Суддзя прызнаў Неўдаха вінаватым і прызначыў пакаранне — штраф у памеры 30 базавых велічынь (810 рублёў).





