Дзясяткі прыхільнікаў затрыманага блогера Ціханоўскага сабраліся ў цэнтры Гомеля. Адпаведны стрым з'явіўся на ютубе.
Да ўдзельнікаў сустрэчы падышоў супрацоўнік міліцыі з мегафонам і папрасіў разысціся. У адказ на гэта актывісты пачалі выкрыкваць антылукашэнкаўскія лозунгі.
Людзі сабраліся ісці да ізалятара, аднак іх затрымалі сілавікі, і стрым прыпыніўся.
Фота Радыё Свабода.
На відэа можна было ўбачыць, як затрыманых загрузілі ў аўтобус і папрасілі выключыць тэлефоны.
Акцыя працягвалася каля 35 хвілін. Затрымалі каля 20 чалавек, у тым ліку журналістаў Tut.by і «Камсамольскай праўды».
У пастарунку на затрыманых склалі пратаколы за «парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў».
Нагадаем, 6 мая Сяргея Ціханоўскага затрымалі пад Магілёвам. У МУС заявілі, што падставай для затрымання блогера стала пастанова суда Савецкага раёна горада Гомеля аб адміністрацыйным арышце.
Відэаблогер Ціханоўскі перанёс пратэсты з анлайна на вуліцы. І аказалася, што «краіна для жыцця» закіпае
Сяргей Ціханоўскі заявіў, што ідзе на прэзідэнцкія выбары





