Фота Надзеі Бужан
Фэйкі, распаўсюд ілжывай інфармацыі з нагоды сітуацыі з каранавірусам у Беларусі недапушчальныя. Такое меркаванне сёння журналістам выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае БЕЛТА.
Наталля Качанава выказалася з нагоды таго, як асвятляюць сітуацыю з COVID-19 у Беларусі некаторыя замежныя СМІ. «Фэйк, ілжывая інфармацыя, якую даюць некаторыя тэлекампаніі і каналы, — гэта проста недапушчальна.
Спікер падкрэсліла, што эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне рэгуляваная і кіраваная. Зыходзячы з гэтага, было вырашана не адмаўляцца ад правядзення святочных мерапрыемстваў да 75-годдзя Вялікай Перамогі.
«Мы не можам здрадзіць памяці людзей, якія загінулі, абараніўшы свабоду і незалежнасць нашай краіны, здрадзіць ветэранам, якія кажуць пра тое, што мы павінны адзначаць гэтае свята. Беларусы павінны быць разам для таго, каб ушанаваць памяць загінулых і сказаць словы падзякі, нізка пакланіцца тым, хто абараніў свабоду і незалежнасць, аднавіў краіну ў пасляваенны час», — падкрэсліла яна.
Спікер прыняла сёння ўдзел у відэаканферэнцыі з кіраўніцтвам парламентаў постсавецкіх краін, прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі. Карыстаючыся выпадкам, Наталля Качанава запрасіла калег на святочныя мерапрыемствы. «У гэты знамянальны для нас дзень мы зробім усё, каб свята прайшло на самым высокім узроўні», — адзначыла кіраўнік верхняй палаты беларускага парламента.
МЗС пазбавіў акрэдытацыі журналіста расійскага «Першага канала
СААЗ: Мінск не справіцца з каранавірусам без мер дыстанцыявання





