Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 мая 2020 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 7 882,9 мільёна даляраў (у эквіваленце), паведамляе Нацбанк.

За красавік ЗВР выраслі на 96,2 мільёна даляраў (на 1,2 працэнта) пасля зніжэння ў сакавіку на 1 018,4 млн. даляраў (на 11,6 працэнта).

Асноўным фактарам росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у красавіку стала купля замежнай валюты Нацбанкам на таргах біржы. Таксама павелічэнню рэзерваў спрыялі рост кошту манетарнага золата і паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад продажу Міністэрствам фінансаў на ўнутраным рынку аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

У красавіку 2020 года ўрадам і Нацбанкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 317 мільёна даляраў.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за 7,3 мільярда даляраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?