Улады Партугаліі мяркуюць, што няма неабходнасці працягваць рэжым надзвычайнага становішча ў краіне з-за каранавіруса. Пра гэта заявіў у аўторак прэзідэнт рэспублікі Марселу Рэбелу ды Соза.

«Рэжым надзвычайнага становішча завершыцца 2 мая, — падае словы кіраўніка дзяржавы газета Diario de Noticias. — Чакаецца, што не будзе неабходнасці вяртацца да рэжыму НС».

Першапачаткова рэжым надзвычайнага становішча быў уведзены ў Партугаліі ад 19 сакавіка да 2 мая. Паводле апошніх звестак, колькасць інфікаваных каранавірусам у краіне складае 24 322 чалавекі, памерлі 948 пацыентаў. Найбольшая колькасць тых, хто заразіўся, выяўлена на поўначы краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0