У гатэль «Дзвіна», што ў цэнтры Віцебска, засяляюць медыкаў, якія хочуць на час пандэміі ізалявацца ад сваіх сем’яў, расказала намесніца старшыні абласнога ўпраўлення здароўя Віцебскага аблвыканкама Людміла Кавалёва. Засяленне адбываецца выключна па жаданні, піша Svaboda.org. 

У сваю чаргу, наваполацкіх медыкаў пасялілі ў санаторый «Нафтан».

На мінулым тыдні ў аднаго з дактароў паліклінікі наваполацкага «Нафтана» тэст на каранавірус аказаўся станоўчы, і яго змясцілі на лячэнне. Натуральна, кантактаваў ён амаль з усім калектывам. Таму ўсё пульманалагічнае аддзяленне гарадской бальніцы — 31 чалавек — перасялілася ў гатэль «Нафтан».

«Для медыкаў быў асобны ўваход, яны былі ізаляваныя на адным паверсе, пражывалі ў асобных нумарах, ім прыносілі харчаванне — дыстанцыйна абслугоўвалі. А днямі іх перасялілі ў санаторый «Нафтан», што літаральна за крок ад гарадской бальніцы, транспарт там непатрэбны», — сказала дырэктарка гатэля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?