Фота са старонкі Наталлі Ларыёнавай УКантакце

Фота са старонкі Наталлі Ларыёнавай УКантакце

У сітуацыі з СOVID-19 у Беларусі, якая вылучаецца наяўнасцю супярэчлівай інфармацыі, а таксама цыркуляцыяй плётак і чутак, сапраўднай сенсацыяй стаў зварот віцебскай доктаркі Наталлі Ларыёнавай, апублікаваны на яе старонках ў сацыяльных сетках УКантакце і Фэйсбук 30 сакавіка і пазней растыражаваны інтэрнэт-парталамі. У звароце Ларыёнава рашуча заявіла, што сітуацыя з каранавірусам у Віцебску выйшла з-пад кантролю, а мясцовыя дактары, некаторыя з якіх самі зляглі з пнеўманіяй, неўзабаве не дадуць рады наплыву хворых. Ларыёнава таксама запэўніла, што лічбы па каранавірусе, якія афіцыйныя беларускія ўлады падаюць у СААЗ, абсалютна міфічныя: г. зн. выпадкаў захворванняў на каранавірус і летальных зыходаў ад яго значна больш.

Сама Ларыёнава не хавае сваіх прарасійскіх поглядаў. Яе з’яўленне — вельмі асаблівы феномен нашага часу, піша на Gazeta.arche.by Аляксандр Кур'яновіч.

Артыкул чытайце ТУТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0