Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Вядомы беларускі музыкант Лявон Вольскі апублікаваў у сваім фэйсбуку зварот:

«Няпростыя часы напаткаў увесь свет. За вокнамі вясна і сонейка, хочацца сустрэцца з вамі ў нейкай утульнай зале, паспяваць, паразмаўляць, убачыць вашы вочы… Але, на жаль, у найбліжэйшыя часы варта заставацца дома — заўжды, калі гэта магчыма. Дзеля саміх сябе, дзеля блізкіх, дзеля ўрачоў, што знаходзяцца на самым вастрыі вайны».

«У кожную з пазначаных датаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку я буду выходзіць у анлайн для пэўнай краіны. Пачатак — а 20:00 па мясцовым часе», — піша Вольскі.

«Чаму не адзін стрым для ўсіх? Хочацца дасягнуць індывідуальнасці, як у жывых канцэртах. Пагаворым пра тое, што адбываецца ў вас, як вы сябе адчуваеце, правядзем час разам, праспяваем акустычна ўлюбёныя песні. Уваход вольны! Падтрымаць канцэрты можна тут:

Частка сабраных сродкаў будзе пераадрасавана беларускім медыкам.

«Спіс канцэртаў можа дапаўняцца — пішыце ў камэнтарах, адкуль вы», — дадае Вольскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0