Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне нагадаў пра сваю параду наведваць лазню і распавёў анекдот пра Уладзіміра Жырыноўскага, піша БелТА.

Афіцыйную частку нарады кіраўнік дзяржавы вырашыў апярэдзіць незвычайным уступленнем, каб, напэўна, разбавіць сур'ёзныя пытанні гумарам і разрадзіць абстаноўку, зазначае БелТА.

«Я калісьці сказаў, што людзям трэба, каб змагацца з рознымі вірусамі, у тым ліку і з гэтым, часцей хадзіць у сухую парылку. Паколькі COVID-19 не любіць высокіх тэмператур і пры +60, як мяне праінфармавалі спецыялісты, гіне», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама прывёў народныя метады прафілактыкі: калі не хапае сродкаў дэзынфекцыі, многія людзі могуць мыць рукі гарэлкай.

«Гэта значыць, калі з саўны выйсці і памыць не толькі рукі, але і ўнутр сто грам, то я (як чалавек непітушчы не прапагандую гэта) нармальна буду ўспрымаць. Прынамсі, да Дня Перамогі», — пажартаваў кіраўнік дзяржавы.

Працягваючы гэтую тэму, Аляксандр Лукашэнка расказаў анекдот пра Уладзіміра Жырыноўскага, які нядаўна раскрытыкаваў беларускага кіраўніка за такія рэкамендацыі.

«Раскрытыкаваў ён, што гарэлку нельга, якая саўна, Лукашэнка не мае рацыі. Прыходзіць дадому і жонцы кажа: «Налі сто грам, буду лячыцца ад каранавіруса». Жонка яму адказвае: «Валодзя, ты ж толькі што Лукашэнку раскрытыкаваў, што гарэлка не дапамагае». — «Гэта я для ўсіх сказаў, а мне налі. Лукашэнка не дурань, калі кажа». Жонка яму зноў кажа: «Валодзя, па-руску ж пасля лазні сто грам п'юць». Жырыноўскі: «Гэта па-руску. А я па-яўрэйску: сто грам да лазні і сто грам пасля. Налівай!» Да анекдота падобна, тым больш, што блізка да нашай тэмы. Прашу прабачэння перад Уладзімірам Вольфавічам, але не мог сабе не дазволіць распавесці гэтую быль», — сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0