Саудаўская Аравія актывізавала перамовы з перапрацоўшчыкамі аб дадатковых пастаўках нафты, у першую чаргу звярнуўшыся да спажыўцоў расійскага гатунку Urals, што ўдзельнікі рынку звязваюць з адказам каралеўства на выхад Масквы са здзелкі АПЕК+. Паведамляецца, што перамовы вядуцца і з Беларуссю, піша Reuters.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

«Яны грукаюць ва ўсе дзверы: бярыце танна і шмат. Яны размаўляюць з усімі пакупнікамі (Urals)», — сказала крыніца ў буйной нафтавай кампаніі на еўрапейскім рынку.

Дзяржаўная Saudi Aramco плануе пастаўляць на еўрапейскі рынак каля 1,5 мільёна бараляў нафты ў суткі звыш звычайнага аб'ёму з агульнага чаканага прыросту здабычы каля 2,7 мільёна бараляў у суткі, паведаміла Reuters крыніца, якая працуе на міжнародны гандлёвы дом.

За апошні тыдзень Саудаўская Аравія правяла перамовы з такімі традыцыйнымі пакупнікамі Urals, як фінская Neste Oil, шведскі Preem, французская Total і азербайджанская дзяржаўная SOCAR. Ім было прапанавана купляць арабскую нафту па «вельмі прывабных цэнах», адзначылі крыніцы Reuters.

Новыя цэнавыя прапановы Саудаўскай Аравіі могуць зацікавіць нават такіх традыцыйных спажыўцоў Urals, як Беларусь.

«Мы ўжо даўно працуем у гэтым кірунку … Мы з саудзітамі ў Лондане сустракаліся … Цяпер цэны ў іх проста выдатныя», — паведаміла Reuters крыніца ў Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?