Расія дапусціла магчымасць вяртання да АПЕК. Гэта можа адбыцца пасля кансультацыі Мінэнерга з найбуйнейшымі нафтавымі кампаніямі, паведамляе Reuters.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

«Плануем абмеркаваць, ці варта вяртацца да супрацоўніцтва з АПЕК — альбо не», — сказала адна з крыніц агенцтва ў нафтавай кампаніі.

Такую магчымасць пацвердзіў і міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак, адзначыўшы, што не выключае сумесных з АПЕК дзеянняў па стабілізацыі рынку нафты.

Пра сустрэчу Новака 12 сакавіка з прадстаўнікамі расійскіх нафтавых кампаній паведамляе РБК.

Пры гэтым падкрэсліваецца, што канчатковае рашэнне будзе прымацца Уладзімірам Пуціным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0