На Кіпры ў панядзелак былі выяўленыя два першыя выпадкі захворвання каранавірусам COVID-19, паведамляе Cyprus News Agency.
Вірус выявілі ў двух кіпрыётаў: аднаму з іх 25 гадоў, а другому — 64, апошні з'яўляецца супрацоўнікам дзяржаўнай бальніцы ў Нікасіі.
25-гадовы хлопец вярнуўся з Мілана 26 лютага, і яго агледзела медсястра ў аэрапорце. Затым ён знаходзіўся ў самаізаляцыі.
Раней каранавірус COVID-2019 быў зафіксаваны ў 26 краінах Еўрапейскага Саюза, адзінай краінай без інфіцыраваных заставаўся Кіпр.





