У Італіі колькасць памерлых ад каранавіруса COVID-19 вырасла да 463, паведамляе італьянскае інфармацыйнае агенцтва ANSA.
За апошнія 24 гадзіны ад каранавіруса памерлі 97 чалавек, зафіксавана 1 797 новых выпадкаў заражэння.
Агульная колькасць інфіцыраваных у Італіі дасягнула 7 985. З пачатку эпідэміі ад каранавіруса вылечыліся 724 чалавекі.
«Il picco non è vicino» — «Да піку эпідэміі далёка», — прыводзіць меркаванне эпідэміёлагаў ANSA.
Чытайце таксама: Кашмар у Італіі: 133 смерці ад каранавіруса за дзень





