Фота з сайта kinopoisk.ru
Франка-шведскі акцёр Макс фон Сюдаў (Max von Sydow) памёр у Францыі ва ўзросце 90 гадоў.
«З разбітым сэрцам і бясконцым смуткам мы адчуваем крайні боль і аб'яўляем пра сыход Макса фон Сюдава 8 сакавіка 2020 года», — паведаміла яго жонка Кэтрын.
Макс фон Сюдаў атрымаў вядомасць дзякуючы ролям у такіх фільмах, як «Той, хто выганяе д'ябла», «Асобная думка» і «Выспа выклятых». Ён працаваў з рэжысёрамі Інгмарам Бергманам і Янам Труэлем. Усяго выканаў 150 роляў.





