Замест набытай у інтэрнэт-краме магнітолы гродзенец выявіў у пасылцы мяшэчкі з пяском. Пра гэта БелТА паведамілі ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязей Кастрычніцкага РАУС Гродна.

Мужчына адшукаў у інтэрнэце абвестку пра продаж аўтамабільных магнітол і замовіў тавар. Неўзабаве з ім звязалася аператар крамы, якая патлумачыла, што магнітолу вышлюць па пошце з накладной платай. Забраць пасылку можна было толькі пасля аплаты тавару, кошт якога складаў больш як 100 рублёў.

«Аднак у скрынцы мужчына выявіў толькі корпус ад магнітолы і два мяшэчкі з пяском. Спробы датэлефанавацца на нумар кол-цэнтра, з якога ўдакладняліся падрабязнасці па перасылцы, былі беспаспяховымі — абанент быў заблакаваны», — распавялі ў міліцыі. Мужчына звярнуўся да праваахоўнікаў, яны распачалі крымінальную справу па артыкуле «Махлярства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0