У Мінску ўжо працуюць 80 электробусаў, ідзе закупка тралейбусаў з аўтаномным ходам. Пра гэта «Мінск-навінам» распавёў дырэктар прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Валер Шкуратаў.

— Горад прыняў рашэнне развіваць транспарт у экалагічным кірунку, — адзначыў Шкуратаў. — Перш чым пачаць закупку, прыняць новую тэхніку, мы зрабілі яе ацэнку. Перавозчык пралічыў, што эксплуатацыйныя выдаткі на электрычны транспартны сродак на 15% ніжэй, чым на аўтобус, які працуе на дызельнай цязе. Наша праграма настроена на плаўную замену аўтобусаў на тралейбусы з аўтаномным ходам і электробусы.

Ён апісаў дзве схемы работы электратранспарту. Калі ў электробуса ёсць экспрэс-зарадка, то ён здольны на працягу 80 хвілін атрымаць энергію для руху. Калі ставіцца акумулятар, для зарадкі патрабуецца больш часу. Таму даводзіцца або зараджацца ў парку на працягу начнога прастою, альбо выкарыстоўваць дзейную кантактную сетку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0