Брэсцкае «Дынама» выйграла трэці Суперкубак запар. Фота: «Дынама-Брэст»

Брэсцкае «Дынама» выйграла трэці Суперкубак запар. Фота: «Дынама-Брэст»

Больш падрабязна пра міжсезонныя змены ў клубах мы раскажам у анонсе першага тура чэмпіянату. Пакуль жа звернем увагу на расклады першых чвэрцьфінальных матчаў, якія адбудуцца ў панядзелак і аўторак.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Шахцёр»

Юрый Пунтус не надта паспяхова пачаў свой шлях у якасці трэнера жодзінскай «Тарпеды», да таго ж не змог выклікаць прыхільнасць да сябе з боку фанатаў.

У міжсезонцы трэнер распачаў маштабную перабудову каманды. На месца леташніх лідараў кшталту Багдана Мышэнкі і Уладзіслава Клімовіча прыйшлі гульцы куды ніжэйшага класу. А мэты пастаўлены высокія — першая тройка. Дасягнуць яе будзе неймаверна складана, калі не сказаць, што немагчыма.

У Салігорску таксама змены. Юрый Вернідуб мяняе гульнявы почырк каманды, што можна было назіраць падчас Суперкубка. Пладоў гэта пакуль што не дало, але «Шахцёр» слабейшым відавочна не стаў.

Прагноз «НН»: перамога «Шахцёра».

«Дынама-Мінск» — БАТЭ

Першае за доўгі час міжсезонне без чэмпіёнства прайшло для БАТЭ даволі спакойна. Удалося пазбегнуць сур'ёзных кадравых страт (хіба што Аляксей Рыяс перайшоў у мінскае «Дынама»), а сярод навічкоў аказаліся даўнія знаёмыя: Павел Няхайчык і Аляксандр Валадзько. 

У мінскага «Дынама» зноў кадравы карагод. Але склад у «бела-блакітных» падабраўся даволі баявіты. Будзе цікава паназіраць, як сябе праявяць у новым клубе Іван Бахар, Яўген Шыкаўка і ўжо згаданыя Клімовіч з Рыясам.

Сярод навічкоў «Дынама» ёсць нават першы ў нашым футболе карэец Кім. Фота: «Дынама-Мінск»

Сярод навічкоў «Дынама» ёсць нават першы ў нашым футболе карэец Кім. Фота: «Дынама-Мінск»

Вядома, што на стварэнне гульнявой «хіміі» патрэбны час, і кубкавы іспыт супраць БАТЭ можа аказацца вельмі сур'ёзным. Але здаецца, што чакаць яскравага матча не варта.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.

У сувязі са знікненнем магілёўскага «Дняпро» ў паўфінал аўтаматычна трапляе мазырская «Славія». 

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?