Фота СК

Фота СК

Міністэрства аховы здароўя распавяло пра стан пацярпелых у шахце «Беларуськалія». Стан чацвярых стабільна цяжкі, яшчэ аднаго шпіталізаванага сёння перавядуць з рэанімацыі ў аддзяленне. Аб гэтым паведамляецца ў тэлеграм-канале ведамства.

«У выхадныя дні чатыром пацярпелым у салігорскім здарэнні, якія знаходзяцца ў Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, былі праведзены па дзве аперацыі. На сённяшні дзень стан усіх — стабільна цяжкі. Пацярпеламу, які быў шпіталізаваны ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, таксама праведзена аперацыя, сёння ён будзе з рэанімацыі пераведзены ў аддзяленне», — гаворыцца ў паведамленні.

Здарэнне на «Беларуськаліі» адбылося ў сераду, 4 сакавіка. Машына з работнікамі на глыбіні 600 метраў урэзалася ў сцяну: загінуў адзін чалавек, яшчэ шэсць у бальніцы. Прычынай аварыі магла стаць няспраўнасць машыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0