Прэстыжны тэнісны турнір у Індыян-Уэлсе (ЗША, Каліфорнія), кваліфікацыя якога павінна была пачацца ў панядзелак, адменены з-за каранавіруса. Пра гэта паведамляе прэс-служба турніру.

«Мы вельмі расчараваныя тым, што турнір не адбудзецца, але здароўе і бяспека мясцовай супольнасці, заўзятараў, гульцоў і ўсіх, хто звязаны з гэтай падзеяй, мае першараднае значэнне, — сказаў дырэктар турніру Томі Хаас. — Мы гатовыя правесці турнір у іншую дату і вывучым варыянты».

Агульны прызавы фонд турніру павінен быў скласці $18,5 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0