Курс даляра да рубля на міжнародным рынку Forex дасягнуў у панядзелак адзнакі ў 73,47 расійскія рублі, еўра падымаўся да 83,77 рубля, сведчаць дадзеныя таргоў, піша ТАСС.
У апошні раз даляр перавышаў адзнаку ў 73 рублі ў сакавіку 2016 года, еўра не паднімаўся вышэй за 83 рублі з лютага 2016 года.
Цяпер даляр таргуецца на ўзроўні 72,8 рубля, еўра ацэньваецца ў 82,9 рубля.
Рубель у адносінах да даляра і еўра працягнуў падзенне на навінах аб тым, што кошт ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у маі 2020 года на біржы ICE ў Лондане знізіўся да $31,02 за бараль.