Мінздароўя паведамляе, што ў студэнта з Ірана атрыманы першы адмоўны вынік на наяўнасць РНК каранавіруса. Менавіта ён быў першым пацыентам ў Беларусі, у якога было дыягнаставана гэта захворванне. На сённяшні момант пацыент адчувае сябе здавальняюча.

Паводле дзеючых у свеце падыходаў да лячэння пацыентаў з каранавірусной інфекцыяй, яны могуць быць выпісаны пасля 14 дзён з моманту ўстанаўлення дыягназу і пасля 2-х адмоўных лабараторных тэстаў.

Выпіска пацыента запланаваная на канец наступнага тыдня.

Так што навучанне ў беларускім універсітэце гэты студэнт пачне трохі пазней за сваіх аднакурснікаў.

Гэта ж правіла тычыцца і яго аднагрупнікаў і педагогаў — «кантактаў першага ўзроўню». За імі, на сённяшні дзень, працягваецца медыцынскае назіранне, усе яны адчуваюць сябе здавальняюча, клінічных і лабараторных прыкмет інфекцыі не выяўлена. Яны змогуць прыступіць да заняткаў і працы па заканчэнні 14-дзённых каранцінных мерапрыемстваў. Усе кантакты «першага ўзроўню» таксама працягнуць знаходзіцца ў шпіталі да канца тэрміну карантыну.

Усе шэсць пацыентаў з лабараторна пацверджаным дыягназам — каранавірусная інфекцыя, адчуваюць сябе здавальняюча: прыкмет захворвання няма, тэмпература цела нармальная. Працягваецца іх рэгулярнае клінічнае і лабараторнае абследаванне. Па заканчэнні 14-дзённага каранціну і 2-х адмоўных вынікаў тэставання яны таксама могуць быць выпісаныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0