Лідар Дэмакратычнай партыі Італіі, што ўваходзіць у Кіроўную кааліцыю, і губернатар вобласці Лацыа Нікола Дзінгарэці заявіў у суботу, што яго тэст на каранавірус даў станоўчы вынік, піша ТАСС.

«Дактары сказалі мне, што ў мяне COVID-19 (выкліканае каранавірусам захворванне)», — напісаў ён на сваёй старонцы ў Twitter. Палітык дадаў, што адчувае сябе добра, аднак наступныя некалькі дзён будзе вымушаны правесці дома.

Раней аналіз на каранавірус здалі ўсе члены абласнога савета Ламбардыі, дзе было выяўлена заражэнне ў аднаго з дарадцаў, а таксама памочніцы губернатара Атылы Фантаны. Акрамя таго, сярод інфікаваных у Італіі ўжо ёсць мэры двух гарадоў. Усяго, паводле апошніх звестак, колькасць тых, хто заразіўся ў краіне, дасягнула 4636, з іх 197 памерлі, больш за 500 выздаравелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0