Песні «Салавей» гурта Go-А і журы, і гледачы ўкраінскага адбору ў фінале аддалі максімальны бал, хоць у паўфінале перамагла іншая кампазіцыя.

У журы ўкраінскага адбору на Еўрабачанне сёлета ўваходзілі шоумэн Андрэй Данілка, спявачка Ціна Караль і прадзюсар Віталь Драздоў.

Поўнае відэа фіналу адбору даступнае на Ютубе.

Go-A спявае ў стылі электрафолк, яднаючы традыцыйны ўкраінскі вакал, сучасныя танцавальныя біты, афрыканскія барабаны і магутны гітарны драйв. Салістка гурта Кацярына Паўленка «ў жыцці» працуе кіраўніцай хору ветэранаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?