У кітайскім Ухані ад ускладненняў COVID-19 памёр 29-гадовы лекар Пэн Іньхуа, які працаваў у адной з бальніц, паведамляе The Guardian.
Пэн Іньхуа, які працаваў у аддзяленні рэспіраторных вірусных інфекцый і інтэнсіўнай тэрапіі, падхапіў інфекцыю, працуючы на перадавой.
Яго шпіталізавалі 25 студзеня. Яго стан рэзка пагоршаў 30 студзеня, праз тры тыдні ён памёр.
Лекар адклаў вяселле, каб працягнуць лячэнне пацыентаў з каранавірусам. Ён планаваў ажаніцца падчас кітайскага Новага года.
Агулам сітуацыя з эпідэміяй трывожная. Новыя ачагі хваробы зафіксаваныя ў Іране, Ліване, Італіі і Паўднёвай Карэі. У Сусветнай арганізацыі аховы здароўя не выключае, што эпідэмія можа перарасці ў пандэмію.





