У сталіцы з'явіліся новыя праязныя білеты — у карт абнавілі дызайн, паведаміла карэспандэнту агенцтва «Мінск-навіны» першы намеснік дырэктара філіяла «Агенцтва Мінсктранс» Наталля Клімковіч.
Фота: t.me/koko_by
Функцыянальна праязныя не змяніліся, новаўвядзенні закранулі толькі знешні выгляд. У прыватнасці, адваротны бок карты.
Сэнсу абменьваць старыя карты на новыя няма — праязныя па-ранейшаму застаюцца рабочымі і прымаюцца сістэмай.
Новыя карты ўжо паступілі ў продаж у касы сталічнай падземкі.





