Лукашэнка сёння сустрэўся яшчэ і з паслом Беларусі ў Расіі Уладзімірам Сямашкам. З ім абмяркоўвалі тэлефонную размову з Пуціным і яго прапанову, паведамляе телеграм-канал Пул першага.
Беларускі бок ужо падлічыў фінансавыя ўмовы — пры пастаўцы 24 млн тон нафты прыкладна 420-430 мільёнаў даляраў страт ад падатковага манеўру.
«Пуцін прапанаваў, што гэтыя грошы Беларусі кампенсуюць. Ён прызнаў — так, гэта справядліва. Мы кампенсуем за кошт расійскіх кампаній. Гэта ўжо нейкі рух наперад. І ў гэтым напрамку будзем працаваць. Пазіцыя наша па нафце, і пастаўках прыроднага газу з Расіі, і па цэнах — абсалютна праяснілася», — адзначыў Лукашэнка
Лукашэнка: Пуцін прапанаваў па нафце захаваць фінансавы ўзровень мінулага года
Крэмль пракаментаваў словы Лукашэнкі пра «нечаканую прапанову» Пуціна





