Нацыянальны аэрапорт Мінск і венгерская лаукост-кампанія WizzAir па асноўных пазіцыях дамовіліся, але рашэнне аб даце пачатку палётаў у Беларусь за авіякампаніяй, паведаміў сёння журналістам дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Арцём Сікорскі, піша БЕЛТА.

«Паводле інфармацыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск, праведзены канструктыўныя перамовы, па ўсіх асноўных пазіцыях яны дамовіліся, цяпер засталося пытанне з венгерскім бокам, калі WizzAir прыйдзе. На гэтым тыдні запланаваны кансультацыі з паслом Венгрыі, якія пройдуць у Дэпартаменце па авіяцыі, я спадзяюся, там будзе даведзена пазіцыя венгерскага боку. Мы ў цэлым гатовыя кансультаваць, ўзаемадзейнічаць з венгерскім бокам, каб перавозчык рэалізаваў пагадненні, якія існуюць паміж адміністрацыямі», — сказаў Арцём Сікорскі.

Прадстаўнік Мінтранса звярнуў увагу, што пагадненне паміж авіяцыйнымі адміністрацыямі Беларусі і Венгрыі падпісана, перавозчык у любы момант можа пачаць палёты пасля праходжання пэўных працэдур акрэдытацыі.

«Ёсць дамоўленасць аб палётах Будапешт-Мінск, пра намер лётаць у абласныя аэрапорты венгерскі перавозчык не паведамляў», — сказаў Сікорскі

Раней паведамлялася, што WizzAir можа пачаць лётаць у Мінск з Будапешта ўвесну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0