Такое меркаванне знакаміты расійскі прадзюсар выказаў у інтэрв'ю выданню Starhit. 

«А хто з сучаснага пакалення артыстаў вам імпануе — хто мог бы прадставіць гонар краіны? Як ставіцеся да феномену Олі Бузавай, Федука, Юліі Зіверт?» — запытаўся журналіст.

«Амаль усе пералічаныя сімпатычныя. Але калі казаць з пазіцыі жывога эфіру і жывога выканання на Еўропу і на свет, я б адправіў, магчыма, Ціму Беларускіх. Але не хачу моцна ў гэтыя гульні залазіць зноў-такі. Проста меркаванне», — адказаў Круты.

Дарэчы, кампанія «Арт Сіці 5» Ігара Крутога займалася цырымоніяй адкрыцця Еўрапейскіх гульняў у Мінску, якое запомнілася густоўнасцю і нацыянальнай арыентаванасцю. 

Беларускі кандыдат на Еўрабачанне будзе названы праз тыдзень, 28 лютага. Цімы Беларускіх у шорт-лісце няма. Беларус Дзмітрый Калдун браў удзел у Еўрабачанні ад Беларусі ў 2007 г. і заняў 6-е месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0