Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра «цукровую справу» падчас сустрэчы з работнікамі Светлагорскага ЦКК 14 лютага, паведамляе СТБ.

— Сядзяць зараз і просяцца: «Адпусціце, пойдзем у калгас гной грузіць», — распавёў Лукашэнка пра затрыманых кіраўнікоў цукровых заводаў.

Ён адзначыў, што віламі гной ужо не грузяць, таму хай сядзяць.

— Прызналіся, дзе кралі, усё паадавалі, усё, кажуць, забірайце, толькі ў турму не саджайце. А хто цябе пасадзіў у турму? Ты сам сябе пасадзіў, — удакладніў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0