Дырэктар філіяла «Агенцтва Мінсктранс» Сяргей Ласіцкі распавёў у інтэрв'ю «Транспартніку сталіцы», што ў кіёсках «Табакерка» ўжо прадаюцца білеты на праезд, а вось уласныя кіёскі «Мінсктранс» паступова прыбяруць. Прапрацоўваецца пытанне, каб у «Табакерцы» можна было не толькі купляць разавыя квіткі, але і папаўняць праязныя.

Ён растлумачыў, што масавы вывад кіёскаў пачнецца з чэрвеня. Да канца года застанецца каля 25 пунктаў продажу.

Разглядаецца магчымасць продажу квіткоў на рынках і ў гандлёвых цэнтрах. Нядаўна адкрылі пункт продажу на Камароўскім рынку.

Таксама Ласіцкі сказаў, што ў хуткім часе могуць быць устаноўленыя тэрміналы па продажы талонаў і папаўненні праязных.

Вызначаныя месцы, дзе з'явяцца першыя два тэрміналы: гэта прыпыначны пункт каля ГУМа і плошча Незалежнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0