Фота Joaquin Corbalan P, Shutterstock.com.

Фота Joaquin Corbalan P, Shutterstock.com.

Найкаўскія кросы Vaporfly адрозніваюцца ад звычайных трыма момантамі: у іх ёсць убудаваныя пласціны з вугляроднага валакна, іх сцілкі асабліва тоўстыя, і гэтыя сцілкі зробленыя са звышспружыністай кандэнсаванай пены.

Кожны з гэтых элементаў змяншае страту энергіі пры руху, а ў камбінацыі гэты эфект яшчэ мацнейшы.

Легкаатлетычныя саюзы схіляюцца да высновы, што менавіта гэта дазволіла многім спартоўцам пабіць рэкорды ў розных бегавых дысцыплінах. Гэта вымушае спартовыя саюзы пастрожыць нормы, якія рэгулююць абутак. Гаворка ідзе пра своеасаблівы «тэхналагічны допінг», якія ставіць розных атлетаў у няроўныя ўмовы.

Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі мае апублікаваць вынікі ацэнкі ўплыву новых тэхналогій вырабу абутку да канца студзеня.

Магчымыя абмежаванні не зачэпяць аматараў.

Цяпер існуюць стандарты таўшчыні сцілкі для скакуноў, на бегуноў яны не распаўсюджваюцца.

Найкаўскія красоўкі Vaporfly, вонкавая фішка якіх — флюарэсцэнтнасць, каштуюць больш за 500 беларускіх рублёў, іх гарантаваны перыяд эфектыўнасці складае ўсяго 320 кіламетраў, што стымулюе спартоўцаў часта іх мяняць. У іх рэкламе Nike сцвярджаў, што яны маюць «убудаваную сакрэтную зброю, якая дае адчуванне штуршка».

Іншыя вытворцы таксама распрацоўваюць аналагічныя «шузы», але яны пакуль ад «Найка» адстаюць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?