Нацыянальны банк прагназуе змяншэнне золатавалютных рэзерваў у 2020 годзе на чвэрць. 

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе намесніка старшыні Нацбанка Сяргея Калечыца, паведамляе Svaboda.org.

«На 1 студзеня 2021 года міжнародныя резэрвовыя актывы павінны скласці не менш як 7,3 мільярда даляраў ЗША. Дадзены абʼём улічвае неабходнасць пагашэньня Ўрадам і Нацыянальным банкам парадку 4,3 мільярда даляраў ЗША замежных і ўнутраных абавязальніцтваў, а таксама рызыкі, зьвязаныя з «падатковым манэўрам» у Расейскай Фэдэрацыі», — піша Калечыц.

Цяпер золатавалютныя рэзервы складаюць 9,4 мільярда даляраў. За год яны выраслі на 2,2 мільярда, хоць летась Беларусь таксама выплаціла амаль 4,2 мільярда даляраў пазыкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?