31 снежня стала вядома пра напружанне ў перамовах пра пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь. Пры гэтым былі падпісаныя дапаўненні да кантрактаў на транзіт і пастаўку газу «Газпромам», якія падаўжаюць існыя дамовы да 2021 года.

Пры гэтым, як стала вядома, кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер і пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка падпісалі пратокол пра цэны на газ для Беларусі толькі на студзень і люты 2020 года. У гэтыя два месяцы цана для Беларусі застанецца на ранейшым узроўні — $127 за тысячу кубаметраў.

Расія трымаецца ранейшай тактыкі: трымаць краіны на максімальна кароткіх кантрактах на пастаўкі энерганосьбітаў. У выпадку краін-сатэлітаў, кантракты абумоўліваюцца таксама шэрагам палітычных умоў.

Варта адзначыць, што яшчэ год таму цана $127 за тысячу кубаметраў была істотна меншай за цану газу, па якой яго атрымлівалі іншыя еўрапейскія краіны, але ў гэтым годзе, з прыходам на еўрапейскі рынак вялікіх колькасцей звадкаванага газу, цэны на газ істотна ўпалі, і цана газу, якую выстаўляе для Беларусі Расія, практычна зраўнавалася з той, па якой купляюць газ Нямеччына і Украіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?